СКАРБЫ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ

/ 14 сентября, 2023

17 верасня Беларусь святкуе Дзень народнага адзінства. Гэты дзень вярнуўся ў наш святочны каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету.

Напярэданні свята, 14 верасня, у дзіцячым аддзеле прайшла этнаграфічная вандроўка “Скарбы зямлі беларускай”. Мерапрыемства прайшло з удзелам вучняў 7 класа СШ №4 г. Навагрудка, на якім юнае пакаленне пазнала, што аб’ядноўвае наш народ: герб, гімн, сцяг, мова, гісторыя, культура, а таксама дасягненні. Каларыту мерапрыемству дадала гульнёва-пазнавальная праграма, якая складалася з этнаграфічна-краязнаўчых конкурсаў, віктарын, гульняў.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью