ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК. БІБЛІЯТЭКА ЗАПРАШАЕ

/ 15 сентября, 2023

15 верасня ў Дзень бібліятэк аддзел па абслугоўвванні дзіцячага чытача правёў дублёр-шоу Бібліятэкар на гадзіну” . На працягу гадзіны працаваць з карыстальнікамі бібліятэкі і праводзіць мерапрыемства паспрабавалі вучні 9-х класаў СШ №4 г. Навагрудка. Дзеці пазнаёміліся з асновамі бібліятэчнай прафесіі, даведаліся, дзе можна атрымаць прафесію бібліятэкара, як правільна расстаўляць кнігі ў бібліятэцы. Дублёры замянілі месца бібліятэкара і навучыліся запаўняць чытацкія фармуляры, выдаваць і прымаць літаратуру ад чытачоў, аказваць ім дапамогу ў падборы літаратуры. Для іх была праведзена экскурсія-знаёмства з кожным аддзелам бібліятэкі. У дзяцей засталіся яркія ўражанні ад дублёр-шоу.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью