АСЦЯРОЖНА, ДЗЕЦІ!  ВІРУСЫ І МІКРОБЫ

/ 13 октября, 2023

Прафілактычная гутарка “Мікробы, вірусы: у чым розніца?” прайшла ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача 12 кастрычніка, на якой замацавалі і абагульнілі веды аб бактэрыях і вірусах вучні малодшага школьнага ўзросту СШ №1. Здзейсніць падарожжа ў мікрасвет, пазнаёміцца з “добрымі” і “злымі” справамі бактэрый прапанавала прысутным загадчык аддзела гігіены працы і камунальнай гігіены ўрач-гігіеніст Танкевіч Вераніка Віктараўна.

Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях “Чыстыя рукі”, “Кветка здароўя”, “Чых”. За актыўны ўдзел у мерапрыемстве хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі вітамінны пачастунак.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью