ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ

/ 17 октября, 2023

Тыдзень бацькоўскай любові праходзіць у Беларусі з 14 па 21 кастрычніка. Старт святу даў Дзень Маці, які мы адзначаем 14 кастрычніка. Напярэданні Дня Маці чытачы аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача прынялі актыўны ўдзел у афармленні тэматычнай кніжнай выставы “Самая лепшая мама”. Цёплыя словы і пажаданні яны выказалі ў віншавальных паштоўках. Малодшыя школьнікі выступілі ў ролі мастакоў і намалявалі прафесіі сваіх матуль. А яшчэ ім было прапанавана растлумачыць, чаму прафесія іх мамы самая важная. Упрыгожылі выставу і малюнкі дзяцей, адрасаваныя татам “Мой тата самы лепшы”. Дапамагчы зразумець ролю бацькоўскага выхавання ў жыцці кожнага чалавека дапаможа літаратура, прадстаўленая на выставе.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью