ДАБРЫНЯ САГРЭЕ НАШЫ СЭРЦЫ

/ 14 ноября, 2023

Ва ўсім свеце 13 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень сляпых. У нашай краіне гэтаму дню традыцыйна папярэднічае месячнік “Чалавек з белым кіем”, які кожны год з 15 кастрычніка па 15 лістапада праводзіцца раённымі арганізацыямі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.

Да гэтай даты ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшоў урок дабрыні “Убачыць сябе ў гэтым свеце”. Менавіта ў гэты дзень у 1745 годзе, у Францыі нарадзіўся Валянцін Гаюі, які зрабіў першыя крокі да стварэння шрыфту для сляпых людзей, і які ў 1784 годзе адкрыў першую ў свеце школу для сляпых дзяцей пад назвай “Майстэрня працуючых сляпых”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 класа СШ №1. З дзецьмі пагутарылі аб цяжкасцях, з якімі сутыкаюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама аб тым, што дабрыня, жыццялюбства, прыгажосць дапамагаюць такім людзям пераадольваць няўзгоды і нездароўе. Таксама прысутныя даведаліся аб лёсе знакамітых людзей, якія страцілі зрок. У ходзе спецыяльнай гульні, кожны ўдзельнік мерапрыемства адчуў, што значыць, нічога не бачыць.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью