БІБЛІЯТЭКА – КНІЖНЫ ДОМ

/ 17 ноября, 2023

16 лістапада вучні 2-х і 3-х класаў ДУА “Шчорсаўская сярэдняя школа” з экскурсіяй наведалі аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”.

Супрацоўнікі бібліятэкі радушна сустрэлі дзяцей і прапанавалі зрабіць займальнае падарожжа ў свет дзіцячых кніг. Яны пазнаёмілі іх з калекцыяй кніг і часопісаў, расказалі аб правільным абыходжанні з кнігамі, як выбіраць кнігі і як правільна весці на абанеменце і ў чытальнай зале, як запісацца ў бібліятэку.

Экскурсія ў бібліятэку стала для дзяцей адкрыццём чароўнага і незвычайна цікавага свету.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью