ПАЛЁТ БЕССМЯРОТНАСЦІ

/ 22 ноября, 2023

У гісторыі кожнага народа, кожнай краіны ёсць тыя, каго называюць героямі.

28 лістапада асаблівы дзень у гісторыі Беларусі. Менавіта ў гэты дзень нарадзіўся лётчык Уладзімір Карват.

23 мая 1996 года ваенны лётчык, падпалкоўнік Уладзімір Карват, коштам свайго жыцця адвёў пылаючы агнём самалёт ад вёсак Баранавіцкага раёна. За гэты гераічны ўчынак Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За мужнасць і гераізм, праяўлены пры выкананні воінскага доўгу” яму было прысвоена ўпершыню званне Героя Беларусі (пасмяротна).

 Аб тым, хто ён такі і з чым змагаўся ў апошнія хвіліны свайго жыцця, рассказалі вучням 5 класа СШ №5 бібліятэкары аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача на гадзіне памяці “Героямі не нараджаюцца”. Да мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя “Герой мірнага часу – Уладзімір Карват”. Дзеці адказалі на пытанні электроннай віктарыны “Героі беларускай зямлі”, праглядзелі фільм, прысвечаны подзігу героя.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью