Вялікія законы для маленькіх людзей

/ 17 ноября, 2023

Што ж такое законы? І якія правы і абавязкі ёсць у дзяцей? На гэтыя пытанні адказвалі вучні 5 класа СШ №4. У цікавай і пазнавальнай форме  аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача правёў для іх прававую гульню “Вялікія законы для маленькіх людзей”.Дзеці пазнаёміліся з асновамі права, адлюстраванымі ў дэкларацыі, прааналізавалі прававыя ўчынкі казачных герояў, а таксама праявілі свае веды ў гульнёвых заданнях на станцыях: “Права на сям’ю”, “Права на жыллё”, “Права на імя”, “Права на вучобу”.

У заключэнне мерапрыемства зрабілі выснову: усе мы розныя, у нас розныя густы, неаднолькавая знешнасць, але ўсе мы людзі, а значыць ва ўсіх аднолькавыя, роўныя правы.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью