ЦІКАВЫЯ КНІГІ ПРА ЗІМУ І КАЛЯДЫ

/ 5 декабря, 2023

Праднавагоднія дні для дзетвары – гэта час казак і цудаў, якія напоўнены яркімі падзеямі і сюрпрызамі. Самымі папулярнымі кнігамі ў гэты час становяцца чароўныя гісторыі, якія адчыняюць дарогу ў свет зімовай фантазіі, дазваляюць адчуць радасць ад сустрэчы з цудоўнымі ўрачыстасцямі.

Сустракайце свята з кніжнымі героямі, якія ўмеюць тварыць чарадзейства!

Падарунак ад Дзеда Мароза: казкі, вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі, апавяданні. – Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2014.– 101с.

У гэтым зборніку сабраны самыя лепшыя вершы, казкі, апавяданні пра зіму і Новы год вядомых беларускіх пісьменнікаў. Гэта класічныя ўзоры беларускай паэзіі і прозы, на якіх выхавалася не адно пакаленне дзяцей. Калі чытаеш радкі з гэтай кнігі, ствараецца вясёлы святочны настрой, хочацца паверыць у казку і нават апынуцца ў ёй. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Хадасевіч-Лісавая, К. С. Казкі чараўніцы Зімы / К. С. Хадасевіч-Лісавая. – Мінск: Звязда, 2015. – 37

Гэта кніга чароўная! У любы час, варта толькі зазірнуць пад вокладку, яна перанясе чытачоў у дзівосныя святочныя дні. Тыя, калі і дзеці, і дарослыя чакаюць цудаў. І яны сапраўды адбываюцца! Аб самым незвычайным вам раскажуць героі казачных гісторый. Пазнаёмцеся з імі, сябры, і вы пабываеце ў чароўным свеце казак, даведаецеся, як здзяйсняюцца цуды, і навучыцеся не толькі заўважаць іх у звычайным жыцці, але і ствараць для тых, каго любіце. Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

 

Дванаццаць месяцаў. Кніга 12: казкі. – Мн.: Мастацкая літаратура, 2020. – 263с.

Гэта апошні зборнік з 12-кніжнага каляндарнага цыкла ад выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Кожная кніга – чытанка на канкрэтны месяц года. У кнігу ўваходзяць знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных  пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год – штодня па адной незвычайнай гісторыі.

 

 

Кузьмініч І. Казачка пра гандляра Пятра, Казу і Каляды / І. Кузьмініч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2012 – С.16

Танюткая кніжачка з ўсяго адной казкай – затое якой! Цёплая і добрая гісторыя пра Казу і Каляды расказвае, чаму з’явілася зіма на зямлі і чаму калядаваннікі шукаюць казу, спяваюць пра яе і частуюць. Надзвычай удалая аўтарская апрацоўка народных сюжэтаў, дапоўненая атмасфернымі ілюстрацыямі ад Алесі Галоты. Можна сесці і прачытаць усёй сям’ёй пасля вячэры – шмат часу не зойме, а калядны настрой створыць гарантавана.

Конеў Я. Калядная зорка: казачная аповесць для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Я. Конеў. – Мінск: Звязда, 2021 – 80с.

Калядная гісторыя, пабудаваная на падмурку беларускай міфалогіі. У старадаўнія часы ўладар замагільнага царства Чарнабог і ягоны сын Вій захацелі падпарадкаваць сваёй уладзе ўвесь свет, але ў кабеты Златагоркі і асілка Вышаня нарадзіўся сын Каляда, якому наканавана было выратаваць людзей ад цемры. Ён нарадзіўся – і ўзышла зорка на небе, якая дарыла спадзеў на паратунак. Сюжэт вядомы, і ў тэксце ёсць тлумачэнне: усё паўтараецца ў гэтым свеце, таму калі людзі забудуцца пра папярэдняга збаўцу, прыйдзе новы. Чытаецца тэкст лёгка і гучыць надзвычай актуальна ў нашыя дні, у ім ёсць гумар (асабліва ў стасунках мядзведзя Міколы і казы Амалфеі, з якімі Каляда блукае па свеце) і нечаканыя сюжэтныя павароты.

Масла А. Каляды з хроснай / А. Масла. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. – 71с.

Калядная гісторыя ад казачніцы Алены Масла, выдадзеная яшчэ 10 гадоў таму. У кнігарнях усё яшчэ можна знайсці рускамоўную версію кнігі, якая выходзіла пазней.

Гэта гісторыя дзяўчынкі Вікі, якая разам з маці пераязджае жыць з горада да бабулі і дзядулі, бо тата цяпер працуе далёка, а мама адна не дае рады з працай і з дачкой адначасова. Дзяўчынка сумуе па хроснай, якая засталася ў горадзе. Хросная падаецца ёй добрай чараўніцай, таму што жыве на апошнім паверсе самага высокага ў горадзе дома ў атачэнні аблокаў і чароўных даляглядаў. Напярэдадні зімовых святаў родныя дзяўчынкі захварэлі, і таму ёй дазваляюць адсвяткаваць Каляды і Новы год у хроснай. Цяпер кожны дзень з Вікай здараюцца цуды і прыгоды: разам з хроснай яны праз вакно ловяць зоркі, фатаграфуюць анёла, начароўваюць завіруху.

Краснова-Гусачэнка Т. Навагоднія прыгоды Марусі / Т. Краснова-Гусачэнка. – Мінск: Звязда, 2022. – 96с.

Новая п’еса беларускай пісьменніцы Тамары Красновай-Гусачэнка расказвае пра неверагодныя прыгоды адважнай дзяўчынкі Марусі. Пра сілы Святла і Цемры, пра непазбежную перамогу Дабра над Злом, якая магчымая, толькі калі ў цябе смелае, добрае і спагадлівае сэрца. Гэты твор будзе цікавы як дзецям, так і дарослым.

 

Усачев А. Всё про Дедморозовку: сказочные повести / А. Усачёв. – М.: РОСМЭН, 2021. – 704 с.

Сказка А.А. Усачёва «Чудеса в Дедморозовке» рассказывает ребятишкам обо всём, что связано с самым любимым праздником детворы – Новым годом. Она учит их правильно подготовиться к торжеству. Повествование начинается со знакомства с далёкой невидимой деревушки Дедморозовки, где проживают главные новогодние персонажи – Дед Мороз со своей внучкой Снегурочкой. Управляться с большим хозяйством им помогают снеговички и снеговики. Все они вечно что-то придумывают и изобретают, играют на музыкальных инструментах, занимаются спортом и , конечно, же развозят детям подарки.

Деревянко М. Котёнок Пых и щенок Прыг: новогодние сказки / М. Деревянко. – Минск: Звязда, 2021. – 48с.

Это весёлые истории о дружбе щенка и котёнка, которые вместе сочиняли стихи, учились иностранным языкам, счёту и правилам хорошего тона, а также пережили множество приключений. В конце каждой истории предлагаются игры, развивающие память.

Для младшего школьного возраста.

Бианки В. Синичкин календарь / В. Бианки. – М.: РОСМЭН, 2022.  – 95с. 

Главная героиня сказки – это юная синичка по имени Зинька. Любознательная птица замечала изменения природы и животного мира каждый месяц, наслаждаясь своей жизнью. В году 12 месяцев и множество всего неизведанного! Юные читатели интерпретируют произведение глазами синицы Зиньки, учатся ценить время и любить окружающую природу. Познакомьте детей с доброй и поучительной сказкой «Синичкин календарь»!

Самыя цікавыя, самыя нечаканыя, самыя вясёлыя, самыя святочныя, самыя цудоўныя і дзіўныя гісторыі чакаюць вас!

Чытайце “зімовыя” кнігі!

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью