Зімовай казачнай парой, пачытаем мы з табой

/ 13 декабря, 2023

12 снежня ў госці да дашкалят дзіцячага сада №4 прыйшлі бібліятэкары аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Яны прынеслі самыя лепшыя казкі, вершы, апавяданні зімовай калекцыі для гучнага чытання “Зімовай казачнай парой, пачытаем мы з табой”. У ходзе чытання дзеці змаглі ўбачыць прыгажосць зімы вачыма паэтаў, пісьменнікаў і мастакоў.

Дашкаляты запрасілі бібліятэкараў прыходзіць у госці зноў і паабяцалі наведаць бібліятэку з выхавацелямі і бацькамі.

Так, сумеснымі намаганнямі, мы стараемся прывіць дзецям любоў да чытання і друкаванага слова.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью