ЗІМОВЫЯ КАНІКУЛЫ – ВЕСЕЛА!

/ 28 декабря, 2023

“Апошні ўрок” у адыходзячым 2023 годзе, падчас зімовых канікул, прайшоў у аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача. У ролі настаўніцы правяла яго Снягурка – бібліятэкар аддзела. Вучнямі пажадалі стаць дзеці з аздараўленчага лагера «PROбудущее» гімназіі №1 г. Навагрудка. Аб’ектам вывучэння па сцэнарыю стаў сімвал надыходзячага года – Дракон. Сюжэт быў стылізаваны пад вучэбны дзень, напрацягу якога дзеці вывучалі прадмет з раздзела “Драконазнаўства”: матэматыку драконаў, анатомію драконаў, мову і нават асновы ўпраўлення трыма галавамі. А кожны перапынак быў асобным вясёлым конкурсам ці гульнёй. Былі і заданні, якія дэманстравалі творчыя здольнасці дзяцей. Свята было яркім, вясёлым і запамінальным.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью