НОВЫ ГОД І КАЗАЧНЫЯ ЦУДЫ

/ 5 января, 2024

Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача запрасілі дзяцей аздараўленчых лагераў СШ №1 і СШ №3 на гульнёвую праграму “Новы год і казачныя цуды”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у займальных і вясёлых гульнях: “Упрыгож ёлку і правер свае веды”, “Зімовы настрой”, “Маска, я цябе ведаю”, “Падарункавы аўкцыён”, “Танец са снегавіком”, “Сняжкі”. ЛіТэатр “Церамок”, які працуе пры бібліятэцы запрасіў на лялечны спектакль “Марозка”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі прыемныя салодкія навагоднія пачастункі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью