ЖЫЦЦЁ БЕЗ НАСІЛЛЯ

/ 16 февраля, 2024

15 лютага ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшла інфармацыйна-адукацыйная гадзіна “Жорсткасць і насілле: як ім супрацьстаяць?”. Псіхолаг УЗ “Навагрудская раённная бальніца” Раман Паўлавіч Хацян расказаў вучням 7”Б” класа сярэдняй школы №3 аб відах насілля, як  пазбегнуць іх праяўлення . У ходзе дыялога паміж падлеткамі і псіхолагам былі разгледжаны прыклады школьнага булінга. Атрыманыя веды замацавалі на прыкладах, узятых з кінастужкі “Чучала”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью