Вывучаем родную мову

/ 21 февраля, 2024

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць ва ўсім свеце. У наш час вельмі важна данесці дзецям тое, што трэба берагчы і шанаваць родную мову, бо яна не толькі дазваляе нам мець зносіны і разумець адзін аднаго, але і захоўвае нашу гісторыю і самабытнасць. Дзень роднай мовы яскрава і насычана адзначылі ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача 21 лютага. Гасцямі бібліятэкі былі самыя маленькія яе наведвальнікі – выхаванцы дзіцячага сада №4 г. Навагрудка. Хлопчыкі і дзяўчынкі старэйшай групы дэманстравалі свае веды ў квэст-гульні “Пагуляем у роднае слова”. Іх чакалі прыпынкі на станцыях “Казачная”, “Загадкавая”, “Гульнёвая”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью