ЛЮБІМЫЯ ПІСЬМЕННІКІ ДЗЯЦЕЙ

/ 1 марта, 2024

Напярэданні Сусветнага дня пісьменніка, 1 сакавіка ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшло літаратрнае падарожжа “Любімыя пісьменнікі дзяцей”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 3-х класаў СШ №5. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што дзень пісьменніка адзначаецца 3 сакавіка, пачынаючы з 1986 года. Пры дапамозе электроннай прэзентацыі “Партрэтная галерэя” яны пазнаёміліся з біяграфіямі любімых дзіцячых пісьменнікаў. У наступнаяй частка мерапрыемства іх чакалі літаратурныя гульні: “Выпраў памылкі твораў”, “Адгадай, хто сказаў”, віктарына “Па старонках любімых кніг”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што чытанне патрэбная цікавая і карысная справа.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью