СВЯТА ВЯСНЫ!

/ 6 марта, 2024

З першымі падснежнікамі мы зноў сустракаем вясну, а значыць і цудоўнае свята  ўсіх жанчын 8 сакавіка!

У маляўніча аформленай зале бібліятэкі 6 сакавіка свята вясны сустракалі дзяўчынкі 3 класа СШ №1 г. Навагрудка. Аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача запрасіў дзяўчынак на конкурсна-гульнёвую праграму “А ну, дзяўчынкі!”. Замілаванае хваляванне дзяўчынак, якія прынялі ўдзел у конкурсах “Салон прыгажосці”, “Гаспадынька”, “Майстрыха” , “Урок этыкета” раздзялі іх аднакласнікі – хлопчыкі. Усе дзяўчынкі праявілі сябе з самага лепшага боку і былі самымі абаяльнымі. Па заканчэнні гульнёвай праграмы дзяўчынкі атрымалі падарункі. Святочны настрой дня падтрымалі салодкія пачастункі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью