ВЯСЁЛЫ СУСВЕТ ІРЫНЫ ПІВАВАРАВАЙ

/ 11 марта, 2024

9 сакавіка ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшло літаратурнае падарожжа “Вясёлы сусвет Ірыны Піваваравай”. Мерапрыемства прысвячалася 85-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы. Творчасць пісьменніцы, галоўнымі героямі якой з’яўляюцца звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі, пашырыла веды прысутных аб такім важным паняцці як “сяброўства”. Казка аб мурашках “Адзін за ўсіх, а ўсе за аднаго” дапамагла зразумець у чым сіла сяброўства. Дзеці таксама пазнаёміліся з вясёлымі і забаўнымі вершамі Ірыны Піваваравай. Мерапрыемства наведалі дзеці з ДУА “Навагрудскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью