РАЙОННЫЙ КОНКУРС “МОРАЛЬ СЕЙ БАСНИ ТАКОВА…”

/ 13 марта, 2024

12 сакавіка на базе ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” адбыўся раённы конкурс на лепшую інсцэніроўку байкі І. А. Крылова «Мораль сей басни такова…» Любімыя байкі чыталі вучні 5 і 6 класаў школ горада і раёна. Конкурс прысвячаўся 255-годдзю з дня нараджэння вялікага байкапісца Івана Андрэевіча Крылова і праводзіцца ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі.

 З прывітальным словам да ўсіх прысутнічаючых звярнуўся настаяцель храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная Радасць” протаіерэй Вадзім Кузьміч.

Аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача прадставіў кніжную выставу “Яе вялікасць байка”. Пасля конкурснай праграмы для ўсіх удзельнікаў была праведзена экскурсія па дзіцячай бібліятэцы.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью