БАТЛЕЙКА , БАТЛЕЯ – ЧАРОЎНАЯ ДЗЕЯ!

/ 14 марта, 2024

Мы павінны ведаць і шанаваць традыцыі нашых продкаў, якія ўмелі не толькі працаваць, але і адпачываць. Ад смутку і нуды іх ратаваў “батлеечны тэатр”.

14 сакавіка у Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў конкурс батлеек “Адраджэнне традыцый”, арганізаваны Навагрудскім праваслаўным сястрыцтвам у гонар святога Апостала Іаана Багаслова і бібліятэкай,  які  праводзіцца ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы гарадскіх школ і школы раёна.

Захаванню традыцый беларускай батлейкі была прысвечана кніжная выстава “Батлейка, батлея – чароўная дзея”, падрыхтаваная аддзелам па абслугоўванні дзіцячага чытача.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія па дзіцячай бібліятэцы з аглядам кніг пра веру, малітвы, міласэрнаць, спачуванне.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью