ДА ДНЯ ХАТЫНСКАЙ ТРАГЕДЫІ

/ 22 марта, 2024

21 сакавіка ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшла гадзіна памяці “Засмучаны набат Хатыні”, прысвечаная трагічнай гібелі жыхароў, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 класа СШ №1 г. Навагрудка. Напачатку мерапрыемства яны даведаліся, якой была беларуская вёска Хатынь да вайны, пачулі аповед, што адбывалася ў вёсцы Хатынь ў той трагічны дзень 22 сакавіка 1943 года, хто з жыхарой застаўся жывы, і як далей склаўся іх лёс. Пазнаёміліся з гісторыяй стварэння мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, які з’яўляецца ўвасабленнем некалькіх соцень беларускіх вёсак, спаленых у гады вайны разам з жыхарамі. Дзецям быў прапанаваны прагляд відэароліка “Захоўваючы тое, што засталося”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью