АДКРЫЦЦЁ ТЫДНЯ ДЗІЦЯЧАЙ КНІГІ

/ 25 марта, 2024

Шумна і весела 25 сакавіка  адзначылі адкрыццё  Тыдня дзіцячай кнігі ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача. На адкрыццё тыдня былі запрошаны наведвальнікі прышкольнага лагера СШ №4 г. Навагрудка.

Распачалося свята гульнёвай праграмай “Па старонках прачытаных кніг”. Школьнікі актыўна ўключыліся ў займальныя гульні, конкурсы, віктарыны і паспяхова справіліся з усім заданнямі. У гульнёвую праграму ўвайшоў паказ лялечнага спектакля “Вясновая казка” у выкананні бібліятэчнага тэатра “Церамок”. У гульнёвай імправізацыі  казкі “Церамок” прынялі ўдзел  самі дзеці.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью