ПАЗНАВАЛЬНАЯ КНІГА ДЖУНГЛЯЎ

/ 28 марта, 2024

28 сакавіка, ў разгар вясновых канікул, аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача прымаў хлопчыкаў і дзяўчынак з аздараўленчага лагера СШ №1 г. Навагрудка. Бібліятэкар прапанавала ім літаратурную гульню “Кнігі любім мы чытаць і герояў пазнаваць”. Гэта была незвычайная гульня. Дзеці разам з героем казкі Маўглі адправіліся ў віртуальнае падарожжа і прайшлі квэст “Кніга джунгляў”. Яны разгадвалі загадкі, дапаўнялі вершы, размалёўвалі малюнак, вызначалі драпежнікаў і траваядных. Апошняе заданне таіла сюрпрыз. Гэта быў прагляд мультфільма “Рыкі-Цікі-Таві”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью