ВАЛЕРЫЙ КВІЛОРЫЯ Ў ГАСЦЯХ У НАВАГРУДСКІХ ШКОЛЬНІКАЎ

/ 10 апреля, 2024

10 красавіка ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшла творчая сустрэча з папулярным дзіцячым пісьменнікам Валерыям Квілорыя з удзелам 4-х класаў сярэдніх школ №1 і №4 г. Навагрудка. Дзеці з задавальненнем слухалі вясёлыя гісторыі аўтара і разам з героямі кніг здзейснілі падарожжа па казачных краінах, смяяліся, здзіўляліся смеласці і знаходлівасці літаратурных персанажаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра самае вясёлае, на думку аўтара, апавяданне — «Бунт у талерцы» і адну з самых новых кніг “Пра кошку Мусю і цётку Дусю”. Напрыканцы мерапрыемства кожны мог задаць аўтару пытанні і атрымаць кнігі з аўтографам.

Дарэчы, пазнаёміцца з творамі Валерыя Квілорыя можна было і на кніжнай выставе, якую аформілі ў зале работнікі дзіцячай бібліятэкі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью