ЦУДОЎНАЯ КРАІНА ІРЫНЫ ТАКМАКОВАЙ

/ 11 апреля, 2024

11 красавіка аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача прапанаваў чытачам бібліятэкі юбілейнае асарці “Усім дзецям равесніца”, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння дзіцячай пісьменніцы Ірыны Такмаковай. Аб цудоўнай краіне, якую прыдумала Ірына Такмакова дзеці даведаліся, праявіўшы фантазію праз гульні: “вершы-гульні”, “вершы-загадкі”. Знаёмства з кнігай пісьменніцы “Аля, Кляксіч і буква “А” адбылося праз падарожжа ў горад “Букварынск”, падчас якога дзецям прыйшлося скласці “жывы” алфавіт, пазнаёміцца з Кляксічам і яго махлярствам. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй “Краіна цудаў Ірыны Такмаковай”.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью