ВЫСТАВА-ВІКТАРЫНА ДА ДНЯ КАСМАНАЎТЫКІ

/ 13 апреля, 2024

Як вядома, Сусветны дзень касманаўтыкі прымеркаваны да даты палёту першага чалавека ў космас – 12 красавіка 1961 года Юрый Гагарын здзейсніў адзін віток па арбіце вакол Зямлі. Палёт доўжыўся 108 хвілін.

Для нашай краіны Сусветны дзень касманаўтыкі ў гэтым годзе – асаблівае свята. Першы касманаўт суверэннай Беларусі здзейсніла свой касмічны палёт таксама вясной. Карабель з Марынай Васілеўскай на борце стартаваў да МКС 23 сакавіка, а праз два тыдні наша суайчынніца вярнулася на Зямлю. І дзякуючы ёй гэты год назаўжды ўвойдзе ў гісторыю Беларусі.

У аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача да Дня касманаўтыкі была аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава-віктарына “Старонкі касмічных стартаў”. Праверыць і замацаваць веды ў вобласці касманаўтыкі чытачы бібліятэкі змаглі адказваючы на пытанні віктарыны “Космас і касманаўтыка”.

На выставе былі прадстаўлены кнігі і часопісы аб развіцці касманаўтыкі, аб стане сучаснай касмічнай галіны.

Для чытання на касмічную тэматыку дзецям рэкамендавана было прачытаць касмічную Адысею Раісы Баравіковай “Казкі астранаўта. Касмічныя падарожжы беларусаў”, “Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў”, а таксама “Касмічную кнігу ў творах беларускіх пісьменнікаў”, кнігу Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью