СІМВАЛЫ МАЁЙ КРАІНЫ

/ 15 мая, 2024

12 мая ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшла літаратурна-патрыятычная гадзіна “Тры галоўныя сімвалы маёй краіны”. Бібліятэкар расказала дзецям аб важнасці дзяржаўных сімвалаў і падкрэсліла, што кожны грамадзянін нашай краіны абавязаны ведаць дзяржаўныя сімвалы, выконваць законы дзяржавы, паважаць традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа. Дзеці праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю “Сімвалы маёй краіны”, прачыталі вершы, прысвечаныя сімвалам.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью