Кожнае лета бібліятэка павінна зрабіць для сваіх чытачоў незвычайным і незабыўным.
Такім летнім днём, 7 чэрвеня, стаў для хлопчыкаў і дзяўчынак з прышкольнага аздараўленчага лагера СШ №1 г. Навагрудка. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурна-гульнёвай праграме. Весела і актыўна адказвалі на пытанні літаратурнай і музычна-мультыплікацыйнай віктарын, удзельнічалі ў вясёлых гульнях. Да спадобы прыйшлося і павучальнае падарожжа “Летнія прыгоды дзяўчынкі Насцечкі”, у якое запрасілі дзяцей казачныя героі ЛіТэатра “Церамок”.