ВІТКАЎСКІЯ ГУЧНЫЯ ЧЫТАННІ

/ 14 мая, 2026

16 мая адзначаецца дзень нараджэння знакамітага класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі (Крысько Цімоха Васільевіча).

Гучныя чытанні вершаў і казкі пісьменніка “Урокі роднага слова ад Васіля Віткі” прайшлі для вучняў 1 класа СШ №1.

Дзеці пазнаёмімся з творчасцю Васіля Віткі, беларускага пісьменніка. Паслухалі вершы, апавяданні, загадкі, лічылкі, скорагаворкі напісаныя пісьменнікам.

Увазе дзетак быў прапанаваны ўрывак з казакі Васіля Віткі “Вавёрчына гора”, вершы “Вясёлка на вадапоі”, “Майская госця» і інш.. А лічылку “Маладыя аленікі” яны не толькі праслухалі, але згулялі ў яе.

Пазнаёміліся з дзіцячым часопісам “Вясёлка”, галоўным рэдактарам якога пісьменнік быў на працягу 1957-1974 гадоў.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью