Міжнародны дзень сям’і – нагода пазнаёміць чытачоў з кнігамі аб сям’і, праз якія выхоўваецца разуменне сям’і як першага і найбольш важнага інстытута, дзе маленькі чалавек адчувае ахову і падтрымку ад родных людзей.
Сям’я адлюстравана на старонках шматлікіх мастацкіх твораў як айчынных так і замежных аўтараў.
Чытальная зала бібліятэкі прадставіла сваім чытачам выставу-прагляд “Кніга. Сям’я. Бібліятэка”, дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй заснавання Міжнароднага дня сям’і, традыцыях і звычаях яго святкавання, фарміраваннем сямейных каштоўнасцяў.