Кніжна-чарадзейныя цуды ў бібліятэцы

/ 29 декабря, 2022

Напярэданні навагодняга свята дзіцячы аддзел наведалі дзеці з прышкольнага лагера СШ №3 г. Навагрудка. У напоўненай  атмасферай свята зале, яны адправіліся падарожнічаць па зімовых казках: “Дванаццаць месяцаў”, “Марозка”, “Два Марозы”, “Снягурачка” і інш.

Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі казачнага падарожжа  “Па свеце крочыць Новы год”, навагодняй гульні-сюрпрыза “Навагодняя шкатулка”і “Ёлачная гулялачка”, літаратурнай пастаноўкі “У госці да Новага года”.

Завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільмаў “Чабурашка. Сакрэт свята” і “Вумка на ёлцы”.

А пасля ўсе дружна фатаграфавалісь каля фотазоны “З Новым годам!”

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью