Зімовыя канікулы – весела!

/ 5 января, 2023

Зімовыя канікулы з бібліятэкай – гэта весела, пазнавальна і незвычайна. Віктарыны, конкурсы, гульнёвыя праграма, літаратурная пастаноўка, новыя веды, знаёмства з новымі кнігамі – усё гэта падарыў дзіцячы аддзел хлопчыкам і дзяўчынкам з прышкольнага лагера СШ №4 г. Навагрудка. Да спадобы ўдзельнікам прыйшлася навагодняя гульня-сюрпрыз “Навагодняя шкатулка”, літаратурная пастаноўка “У госці да Новага года”, казачная віктарына “З дзяцінства верым у цуды”.

Дзень канікулаў з бібліятэкай прайшоў вельмі весела, шумна і забаўляльна.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью