Літаратурны калаж “Мастак света і радасці” быў прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка Міхаіла Прышвіна. Да прыкладу, адказаўшы на пытанні віктарыны, чытачы бібліятэкі перагарнулі старонкі кнігі “Лісічкін хлеб”, склаўшы мазаіку адгадалі кнігу “Кладавая сонца”. Чытачы малодшага школьна ўзросту праявілі свае таленты ў раскрасках да твораў пісьменніка. Выклікалі інтарэс да творчасці пісьменніка таксама навучэнцы Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, якія прыйшлі на экскурсію ў бібліятэку.