НАМ ЖЫЦЬ І ПОМНІЦЬ

/ 19 июня, 2023

Гадзіна памяці «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» стала для навучэнцаў 5-6-х класаў СШ №5 г. Навагрудка сапраўдным узрушэннем.

Хатынь, Трасцянец, Боркі, Чырвоны бераг, Азарычы…Колькі гора болі ў гэтых назвах! Дзецям былі прадстаўлены гістарычныя факты генацыду беларускага народа праз паказ дакументальнага фільма “Лагер смеці – Азарычы”.

Асаблівую ўвагу вучняў прыцягнула гісторыя малой радзімы ў кантэксце вайны. Яны даведаліся аб цяжкіх выпрабаваннях і жахах, якія прыйшлося перажыць жыхарам Нвагрудчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з картай раёна з пазначанымі на ёй спаленымі вёскамі.

Генацыд – страшнае слова для беларускага народа. Вялікая колькасць мірнага насельніцтва была забіта і спалена жывымі. Беларускі народ не можа перапісваць гісторыю і забываць тыя страшныя падзеі. Мы будзем гэта памятаць заўсёды і ўсюды. Памятаць і аддаваць даніну павагі тым, хто змагаўся за мір і свабоду.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью