ДЗЯЦІНСТВА БЕЗ ЖОРСТКАСЦІ І СЛЁЗ

/ 11 августа, 2023

На інфармацыйна-выхаваўчай гадзіне “Не дапускай насілля”, якая прайшла ў дзіцячым аддзеле, прысутнічалі дзеці з бацькамі. Задача марапрыемства – павысіць інфармаванасць дзяцей па прадухіленню гэтай праблемы. Прысутныя пазнаёміліся з паняццем “насілле”, даведаліся аб яго відах і формах праяўлення. Бацькам была прапранавана літаратура па  зберажэнню дзіцячага здароўя ад негатыўнага ўздзеяння. Прысутным быў прапанаваны прагляд тэматычнага відэароліка “Правілы паводзін з незнаёмым чалавекам”. Атрыманую інфармацыю абмеркавалі ў ходзе гульні “Што калі…?”, ключом якой было – даць самаму дзіцяці выказаць ідэю, а пасля атрымаць пахвалу і адабрэнне ад бацькоў.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью