Працоўнае лета ў бібліятэцы

/ 14 августа, 2023

Лета не толькі лепшая пара для адпачынку, але і выдатны час папрацаваць і зарабіць грошы. Добрая магчымасць па прыцягненню падлеткаў да грамадска-карыснай працы і атрыманню працоўных навыкаў, школьнікам устаноў адукацыі прапануюць органы па працы занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Такія працоўныя будні пачаліся для васьмі падлеткаў у дзіцячым аддзеле ГУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Яны прайшлі працэдуру прыёма на працу, сабралі неабходныя дакументы і атрымалі працоўную кніжку.

Ужо тыдзень, як школьнікі знаёмяцца з работай  бібліятэкі, займаюцца рамонтам кніг, і атрымваюць навыкі расстаноўкі кніжнага фонда, працуюць з перыядычмі выданнямі.

Часовае працаўладкаванне падлеткаў у вольны ад вучобы час з’яўляецца добрым сродкам выхавання працавітасці і адказнасці, набыцця вопыта работы ў калектыве, а таксама становяцца стартавай пляцоўкай да самастойнага выхаду на рынак працы пасля заканчэння вучобы.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью