У ГОСЦІ ДА МУДРАЙ САВЫ

/ 18 августа, 2023

Займальнае падарожжа для чытачоў дзіцячага аддзела падрыхтавала Мудрая Сава. Тут 16 жніўня прайшоў  аўкцыён ведаў “У госці да Мудрай Савы”. Дзеці ўспаміналі аб’екты экалагічнай сцежкі, а калі правільна адказвалі, Мудрая Сава паказвала іх на экране. Пры выкананні наступных заданняў “Скажы наадварот”, “Знайдзі лішняе”, “Адгадай героя казкі”, цётухна Сава раздавала літары. Дзеці былі ўважлівыя і актыўныя. Яны справіліся з усімі заданнямі, з літар склалі слова “школа” і цяпер, набраўшыся ведаў у бібліятэцы, могуць упэўнена ісці ў школу па новыя веды.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью